Пентагон памылкова заклікаў адправіць Трампа ў адстаўку

17/11/2017 - 06:37

Мінабароны ЗША ў сваім афіцыйным акаўнце ў Твітары апублікавала заклік да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сысці ў адстаўку. Пазней гэты твіт быў выдалены. Яго з'яўленне прадстаўніца Пентагона Дана Уайт патлумачыла памылкай аднаго з супрацоўнікаў, інфармуе РБК.

Заклік да адстаўкі Трампа з'явіўся дзякуючы таму, што супрацоўнік Пентагона зрабіў рэтвіт запісу карыстальніка Proud Resister. Асноўны тэкст датычыў Роя Мура, кандыдата ў Сенат ад штата Алабама, і сенатара Ала Франкена, абвінавачаных у сэксуальных дамаганнях. У твіце гаварылася: "Ёсць простае рашэнне... Рой Мур — адмоўся ад удзелу ў выбарах. Ал Франкен — сыдзі ў адстаўку з Кангрэсу. Дональд Трамп — сыдзі ў адстаўку з пасады прэзідэнта. Рэспубліканская партыя — спыніце замоўчваць праблему сэксуальных дамаганняў. Гэта злачынства, гэтаксама, як і ваша крывадушнасць".

Хаця публікацыя была выдаленая з акаўнта ваеннага ведамства, карыстальнікі Твітара паспелі зрабіць яе скрыншоты.

Прадстаўніца прэс-службы Пентагона Дана Уайт пракаментавала інцыдэнт так: "Супрацоўнік, які меў доступ да акаўнта Міністэрства абароны, памылкова рэтвітнуў паведамленне, якое не было ўхваленае міністэрствам. Супрацоўнік выявіў гэтую памылку і выдаліў паведамленне".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі