Пасольства Беларусі ў Турцыі высвятляе, ці пацярпелі падчас тэракта беларусы

10/10/2015 - 13:08

Да цяперашняга моманту пасольства Беларусі не мае дадзеных аб загінуўшых і пацярпелых грамадзянах Беларусі ў выніку выбухаў у Анкары, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

“Рэкамендуем нашым грамадзянам пазбягаць месцаў збору людзей за межамі асноўных турыстычных маршрутаў”, — заяўляюць у МЗС.

Нагадаем, што сёння ў сталіцы Турцыі непадалёк ад чыгуначнага вакзала адбыліся два выбухі з інтэрвалам у 10 хвілін. Выбухі адбыліся калі, да вакзальнай плошчы сталі прыходзіць людзі для правядзення мітынга ў падтрымку мірнага ўрэгулявання курдскай праблемы.

Міністэрства ўнутраных спраў Турцыі паведамляе, што загінула 30 чалвек, 126 атрымалі раненні.

Улады краіны назвалі тое, што адбылося — тэрактам. Міністэрства ўнутраных спраў у сваёй афіцыйнай заяве асудзіла гэтыя напады, сказаўшы, што яны былі нацэлены “супраць дэмакратыі і міра ў Турцыі”.

У Анкары адбыліся выбухі: дзясяткі загінуўшых, сотні пацярпелых (фота, відэа)

Фота: ЕРА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі