Пад беларускай вёскай знайшлі скарб часоў позняй Рымскай імперыі

20/07/2022 - 07:30

“Чорныя капальнікі” знайшлі ля вёскі пад Лідай калекцыю срэбных прадметаў, пакрытых пазалотай. Гэтыя артэфакты, верагодна, былі вырабленыя яшчэ ў часы позняй Рымскай імперыі ў ІІ-IV стагоддзях нашай эры.

Але яны захоўваюцца не ў беларускім музеі, а ў прыватнай калекцыі ў адной з краін Еўрасаюза. Пра гісторыю неверагоднай знаходкі і яе лёс распавядае Budzma.

Вось як выглядаюць некаторыя элементы з гэтай калекцыі / budzma

Скарб прыватнага калекцыянера складаецца з дзесяці прадметаў, зробленых са срэбра. Сярод іх — наладкі, фібула, а таксама яшчэ шэраг прадметаў, разгадаць назначэнне якіх уласнік не змог. Усе прадметы пакрытыя пазалотай.

Некалькі залатых знаходак “чорныя капальнікі” здалі папросту на лом! / Budzma.org

Але артэфактаў было болей. Не ўсе атрымалася захаваць. Так, некалькі залатых знаходак “чорныя капальнікі” здалі папросту на лом! А адзін срэбраны дэнарый Марка Аўрэлія, які быў імператарам Рыма ў II стагоддзи, пакінулі сабе і не сталі прадаваць калекцыянеру.

Сам уладар скарбу пакуль не плануе вяртаць яго ў Беларусь, але даў згоду на тое, каб прадметы сфатаграфавалі і апісалі. Маўляў, інфармацыя пра знаходку павінная быць у навуковым ужытку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі