Пад Баранавічамі згарэў аўтобус, які перад гэтым скралі

13/10/2022 - 08:57
Аўтобус МАЗ згарэў / nashkraj.by

Раніцай 13 кастрычніка на аўтадарозе пад Баранавічамі згарэў аўтобус. Як піша nashkraj.by, узгаранне пачалося падчас руху — загарэлася кола. Кіроўцы аўтамабіляў пачалі падаваць сігналы вадзіцелю аўтобуса, каб ён звярнуў увагу на ўзгаранне. Але аўтобус спыніўся толькі тады, калі агонь ахапіў яго амаль увесь.

На месца прыехалі ратавальнікі, даішнікі і медыкі. Аўтобус патушылі. Рух быў спынены, але кіроўцы аўтамабіляў аб'язджалі ўчастак дарогі проста па полі.

У ДАІ заявілі, што аўтобус раней быў скрадзены. Пазней стала вядома, што 39-гадовы мужчына скраў аўтобус "МАЗ" проста з вакзала — хацеў паехаць у Палонку. З аўтобуса, які гарэў, ён сышоў, але яго затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі