Навукоўцы расшыфравалі запіску, якой 2600 гадоў

19/06/2017 - 11:28

Навукоўцы з універсітэта Тэль-Авіва расшыфравалі запіску, якой 2600 гадоў. Тэкст быў напісаны на керамічным аскепку, які знайшлі ў горадзе Арад у 1960-я гады. На адным з яго бакоў змешчаныя службовыя запісы і ўлік ваенных фінансаў. Да нядаўняга часу лічылася, што на іншым баку надпісаў няма. Аднак з дапамогай новай сістэмы сканавання ўдалося знайсці і прачытаць пасланне, якое не бачыць вока чалавека. Аўтар піша пра пастаўкі алею і просіць даслаць віна на патрэбы гарнізона, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі