Насельніцтва Украіны скарацілася на 11 мільёнаў чалавек

23/01/2020 - 13:41

Насельніцтва Украіны скарацілася на 11 мільёнаў чалавек. Пра гэта стала вядома па выніках электроннага тэставага перапісу насельніцтва. На 1 снежня 2019-га ва Украіне жылі 37 мільёнаў 289 тысяч чалавек (у Кіеве — 3,7 млн). Адзіны перапіс насельніцтва ў незалежнай Украіне прайшоў у снежні 2001 года. Тады налічылі 48 мільёнаў 457 тысяч украінцаў (паводле перапісу 1989-га ва УССР жылі 51 млн 707 тысяч чалавек).

Якім чынам цяпер лічылі ўкраінцаў? Улічвалася інфармацыя разнастайных электронных рэгістраў, Дзяржстата, дзяржрэестра фізічных асоб, звесткі мабільных аператараў сувязі.

Як адзначае hromadske.ua, падчас падліку насельніцтва Украіны не ўлічылі жыхароў непадкантрольных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама Крыму (толькі на паўвостраве жыве каля 2 млн чалавек).

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пасля прыходу да ўлады абвяшчаў пра планы ўладаў правесці ва Украіне перапіс насельніцтва. Ва ўрадзе кажуць, што электронны тэставы перапіс не запатрабаваў дадатковага фінансавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі