Да +26 градусаў будзе ў аўторак у Беларусі

07/09/2026 - 16:18

Цёплы пачатак верасня ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота / t.me/Zaslavle_Online/

У аўторак, 8 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў вышэй за нуль, месцамі прагназуецца +2...+4 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 20-26 градусаў цяпла.

У сераду, 9 верасня, захаваецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёвай чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў са знакам "плюс", месцамі чакаецца 13-15 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад +22 градусаў па паўночным усходзе да +31 градуса па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі