На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Грэцыі перамогу зноў атрымала левая партыя "Сірыза". Яе лідар Алексіс Цыпрас назваў вынікі выбараў перамогай народа.
Па яго словах, якія перадае BBC, Грэцыі трэба прайсці нялёгкі шлях, і фінансавы крызіс можа быць пераадолены толькі упартай працай.
Паводле папярэдніх вынікаў галасавання левая кааліцыя "Сірыза" набрала 35,53% галасоў. Другое месца заняла кансерватыўная партыя "Новая дэмакратыя" Вангеліса Меймаракіса, якая атрымала 28% галасоў.
У парламенце "Сірыза" атрымае прыкладна 144 месца з 300, а апазіцыі дастанецца толькі 75 месцаў. Аднак для фармавання ўраду партыі "Сірыза" давядзецца аб'ядноўвацца з іншымі палітычнымі сіламі. Цыпрас ужо заявіў, што намераны сфармаваць урад у кааліцыі з нацыяналістычнай партыяй "Незалежныя грэкі".
Кансерватары прызналі сваю паразу і павіншавалі Цыпраса з перамогай.
Фота: AP