На ўзбраенне беларускай арміі возьмуць айчынны бранявік “Кайман” (фота, відэа)

03/05/2017 - 08:30

На ўзбраенне беларускай арміі возьмуць айчынны бранявік “Кайман” (днямі плануецца падпісанне адпаведнага загаду). На сённяшні дзень выраблены пяць адзінак новай тэхнікі. Яны паспяхова прайшлі выпрабаванні ў дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце і ў паветрана-дэсантнай дывізіі ў Віцебску. Машына прызначана для ўдзелу ў разведвальных і дыверсійных аперацыях. За рулём “Каймана” сядзелі як кантрактнікі, так і байцы тэрміновай службы. Па грунтавых дарогах ён развівае хуткасць да 60 км/г, на шасейных дарогах — да 110 км/г. Больш падрабязна гл. тут.

БЕЛТА інфармуе, што лёгкі бранявік быў выраблены на 140-м рамонтным заводзе. Задачу яго стварыць тры гады таму паставіў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі