На ўваходзе ў станцыю Мінскага метро ў вейпершы загарэўся заплечнік (відэа)

14/07/2017 - 11:22

Увечары 14 ліпеня (вядомы дакладны час: 20:47) на ўваходзе на станцыю "Плошча Перамогі" ў руках дзяўчыны загарэўся заплечнік. Здарэнне трапіла на камеру відэаназірання, якіх у мінскім метро блізу тысячы.

У прэс-службе Мінскага метрапалітэна паведамілі, што ў заплечніку пасажыркі выбухнуў акумулятар для электроннай цыгарэты. Служба аховы метрапалітэна ліквідавала ўзгаранне за некалькі секунд:

"Усе станцыі і аб'екты Мінскага метрапалітэна ў дастатковай колькасці абсталяваныя сучаснымі сістэмамі пажарнай аўтаматыкі і сродкамі пажаратушэння, а супрацоўнікі абучаныя ўжываць іх у выпадку ўзгарання. Але, як бачым на запісе, падчас інцыдэнта на "Плошчы Перамогі" вогнетушыцель не спатрэбіўся", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Правілы перавозкі забараняюць пасажырам праносіць у метро выбуханебяспечных і лёгкаўзгаральныя рэчывы і прадметы. Але наўрад ці нехта мог падумаць, што да такіх рэчаў належыць вейп.

Толькі ў чэрвені 2017 года служба аховы метро знайшла ў торбах пасажыраў 458 прадметаў, забароненых да перавозкі. У тым ліку — 10 упаковак з петардамі і феерверкамі, 275 літраў гаручых вадкасцяў, 168 балонаў з газам, 28 слоікаў з фарбай, запраўленая газавая гарэлка, 6 акумулятарных батарэй, запраўленых электралітам, 6 бензапіл і 5 бензокос з палівам, распавядаюць у прэс-службе мінскага метро.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі