Праз пазбаўленне грамадзянства — да нацыянальнага дыялогу з рэжымам? Эфір

22/10/2026 - 00:27

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Пакуль дэмсілы рыхтуюцца да “нацыянальнага дыялогу” калі не з самім Лукашэнкам, то хаця б з рэжымам, гэты самы рэжым відавочна рухаецца ў адваротны ад гэтага дыялогу бок. І самым відавочным доказам гэтаму сталі нават не новыя прысуды ды працяг рэпрэсій унутры краіны, а падрыхтоўка глебы да пазбаўлення беларускага грамадзянства тых праціўнікаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Ну і відавочную мілітарызацыю як эканомікі, так і беларускага грамадства не заўважаць не трэба.

Ці варта чакаць, што беларусаў за мяжой пачнуць пазбаўляць грамадзянства? Ці варта ўсур’ёз успрымаць загады Лукашэнкі ствараць, дзе толькі магчыма, атрады народнага апалчэння? Ці здольныя дэмсілы дамовіцца пра агульную стратэгію адносна дачыненняў з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі