"Беларуськалій", фота ілюстрацыйнае / Еўрарадыё
Беларусь адправіць у ЗША другую партыю калію "ў бліжэйшай перспектыве", цытуе БелТА пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова.
Першая партыя грузу ўжо прыбыла ў порт Новага Арлеана і растаможана.
"Яна поўнасцю растаможана і прынята як беларускі прадукт. Гэта канкрэтны практычны вынік зняцця амерыканцамі санкцый з нашай калійнай галіны", — сказаў дыпламат.
Праблемай у пастаўках беларускага калію па-ранейшаму застаецца лагістыка. У маі Злучаныя Штаты прасілі Літву, Польшчу і Украіну зняць санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў і дазволіць транзіт прадукцыі праз іх тэрыторыю. Пра гэта сведчыць неафіцыйнае звароту Дзярждэпартамента ЗША, пісала Радыё Свабода са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Літва вядзе з ЗША перамовы аб транзіце беларускага калію. Аднак яшчэ амаль год будуць дзейнічаць санкцыі ЕС на гэтыя пастаўкі. Так міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс пракаментаваў звесткі аб неафіцыйным лісце Дзярждэпа ЗША. Але ён не пацвердзіў, што Літва сапраўды атрымала такі ліст, сказаўшы толькі, што Літва мае "розныя адносіны з Дзяржаўным дэпартаментам або іншымі ўстановамі ЗША".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут