Ці патрэбны яшчэ Трампу Лукашэнка ў якасці перамоўшчыка з Пуціным — эфір

21/10/2026 - 01:05

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Расіі Лаўроў на пачатку тыдня лётаў у Іран. Мяркуецца, “адвакатаваць”, сярод іншага, інтарэсы Дональда Трампа — дамовіцца з Тэгеранам пра поўнае адкрыццё Армузскага праліва для суднаходства, каб на сусветны рынак трапіў дызель краін Персідскага заліва. Наяўнасцю такой дамоўленасці паміж Вашынгтонам і Масквой можа тлумачыцца раптоўнае пацяпленне адносін паміж ЗША і Расіяй і пагаршэнне — з Украінай. А калі такая супраца Трампа і Пуціна распачалася, то ўзнікае пытанне наконт неабходнасці для Вашынгтона Лукашэнкі як пасярэдніка паміж гэтымі двума палітыкамі…

Ці здольная Масква паўплываць на кіраўніцтва Ірана і схіліць яго да дзеянняў, выгадных ЗША? Ці застаецца патрэба для Трампа ў Лукашэнку як пасярэдніка ў размовах з Пуціным? Сведчаннем чаго з’яўляюцца пратэсты, якія ідуць у шэрагу краін Еўропы проста цяпер? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі