Арына Сабаленка
На тэнісным турніры ў Таронта ў 1/8 фіналу выйшлі беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.
Азаранка ў трохсетавым паядынку адолела бельгійку Грэт Мінэн — 3:6, 7:5, 6:1. Наступнай яе саперніцай будзе амерыканка Пейтан Стырнс.
Трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка выйграла ў кітаянкі Юэ Юань — 6:2, 6:2. У трэцім раўндзе беларуска выйдзе супраць Кэці Бултэр з Вялікабрытаніі.
Пераможца турніру ў Таронта, які завершыцца 11 жніўня, заробіць 1000 рэйтынгавых ачкоў і 523,4 тысячы долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут