На новай перспектыўнай схеме мінскага метро прыбралі шэсць станцый

17/01/2026 - 13:54

На сайтах транспартных і праектных арганізацый адсутнічаюць схемы перспектыўнага развіцця мінскага метро / LookByMedia

Выданне "Беларусь сёння" ў адным са сваіх матэрыялаў апублікавала схему перспектыўнага развіцця метро, на якой адразу не паказаныя шэсць станцый. На гэта звярнуў увагу рэсурс Blizko.by.

Схема, апублікаваня парталам "Беларусь сёння" / sb.by

На новай схеме адсутнічаюць наступныя станцыі:

  • "Смаленская" на 1-й лініі (за станцыяй "Уручча");

  • "Чырвоны Бор" на 2-й лініі (за станцыяй "Каменная Горка");

  • "Шабаны" на 2-й лініі (за станцыяй "Магілёўская");

  • "Праспект Пераможцаў" (яна ж "Прафсаюзная") на 3-й лініі (паміж станцыямі "Юбілейная" і "Праспект Машэрава" / "Пераспа");

  • "Арлоўская" (яна ж "Кіеўскі сквер") на 4-й лініі (паміж станцыямі "Старавіленская" і "Парк Дружбы Народаў");

  • "Сурганава" (яна ж "Палітэхнічная") на 4-й лініі (паміж станцыямі "Парк Дружбы Народаў" і "Дом друку").

Таксама Blizko.by адзначае, што цяпер на сайтах транспартных і праектных арганізацый увогуле няма схем перспектыўнага развіцця мінскага метро. 

Нават на сайце Мінскага метрапалітэна ў раздзеле "Перспектывы развіцця" размешчана толькі тэкставае апісанне таго, якім стане сталічнае метро ў будучыні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі