Місія ўжо пакінула зямную арбіту. / NASA
NASA апублікавала першы здымак Зямлі, які зрабілі з Artemis II. Нашую планету з ілюмінатара сфатаграфаваў камандзір місіі Рэйд Уайзмэн.
Зверху і знізу можна заўважыць палярныя ззянні.
А знізу справа можна заўважыць свячэнне — гэта так званы задыякальны свет, які ўзнік, бо Зямля засланяе Сонца.
Удзельнікі экіпажа місіі сталі першымі людзьмі, якія пакінулі арбіту Зямлі з часоў праграмы "Апалон" у 1972 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут