Расійскія вайскоўцы на акупаванай тэрыторыі Украіны / AP / AP
Расійская армія фактычна нічога не дасягнула за сакавік ва Украіне. Па ўсёй лініі фронту за месяц расіяне захапілі 23 квадратных кіламетры тэрыторыі — гэта найменшы вынік з верасня 2023-га, піша Agence France-Presse пасля аналізу даных Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Як адзначае AFP, пры гэтым у сакавіку РФ згубіла частку акупаваных раней тэрыторый.
У студзені расійская армія прасунулася на 319 кв.км, а ў лютым — на 123 кв.км. ISW патлумачыла запаволенне контрнаступам Украіны, а таксама забаронай выкарыстання тэрміналаў Starlink для расіян і намаганнямі Крамля па блакіроўцы Telegram.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут