Каардынацыйная Рада / Belsat
Выбарчая камісія зарэгістравала ўсе 9 спісаў на выбары ў Каардынацыйную Раду, паведаміла Еўрарадыё яе старшыня Алена Прыходзька.
Агулам балатуюцца 174 чалавекі замест 175, пра якіх паведамлялася раней. "Адзін кандыдат са спіса “Ваш голас” выбыў на этапе рэгістрацыі", — патлумачыла Прыходзька.
Усе спісы ўжо ведаюць пра рашэнні, спісы мусяць быць неўзабаве апублікаваныя.
Выбары ў Каардынацыйную Раду пройдуць з 11 па 17 траўня. Як і ў мінулы раз, прагаласаваць можна будзе праз адмысловую платформу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут