Пра “танны” беларускі бензін, новы блок АЭС і эклеры для спецназа — эфір

03/04/2026 - 00:51

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

У Беларусі 28 сакавіка падаражэла аўтамабільнае паліва, і зараз літр бензіну АІ-95 каштуе 2,64 рубля, АІ-98 — 2,86 рубля, дызельнага паліва — 2,64 рубля. І ўжо анансавана дата чарговага падаражання — 4 красавіка. У той жа час, у лепшых традыцыях антызаходняй прапаганды, у “Беларуснафце” заявілі, што паліва ў Беларусі каштуе прыкметна танней, чым у Польшчы: “95-ы бензін у нас таннейшы прыкладна ў 2,2 разы, дызпаліва — у 2,5”.  

Чаму паліва ў Беларусі даражэе, хоць беларускія НПЗ атрымліваюць нафту не з Ірана, а з Расіі, і ці адэкватнае параўнанне з цэнамі на аўтапаліва ў Польшчы? Ці атрымалася ў Расіі зарабіць на дарагой нафце праз вайну ў Іране, і ці пойдзе ў Беларусь “амерыканская нафта з Венесуэлы і Азербайджана”? Ці зробіць новы блок беларускай АЭС больш таннай электраэнергію для беларусаў, і чаго чакаць ад курса валют? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі