На Данеччыне СБУ знайшла амаль дзве тоны выбухоўкі (фота, відэа)

22/08/2016 - 10:42

У Мар'інскім раёне Данецкай вобласці Служба бяспекі Украіны выявіла хованку, дзе знаходзілася 1875 кілаграмаў трацілу. Як перадае hromadske.ua, выбухоўка была ўпакаваная ў 75 скрынак — па 25 кг трацілу ў кожнай.

У СБУ заяўляюць, што выбухоўка належыць прадстаўнікам так званай "ДНР". Па звестках спецслужбы, яна была прызначаная для дыверсій на грамадзянскіх і ваенных аб'ектах рэгіёну напярэдадні святкавання 25-й гадавіны незалежнасці Украіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі