МЗС Літвы заклікае літоўцаў не наведваць Беларусь, нягледзячы на "бязвіз"

15/04/2022 - 09:45

Міністэрства замежных спраў Літвы заклікае літоўцаў не наведваць Беларусь, нягледзячы на аб'яўлены "бязвіз". "У першую чаргу з-за дзеянняў краіны супраць уласных грамадзян, а таксама з-за яе датычнасці да ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне",цытуе каментар прэс-службы знешнепалитычнага ведамства Delfi. Таксама там спасылаюцца на тое, што не атрымалі афіцыйнай інфармацыі з Мінска пра магчымасці для грамадзян Літвы наведваць РБ без віз.

Напярэдадні падобную заяву зрабіла МЗС Латвіі. Грамадзянам гэтай краіны не раяць наведваць Беларусь з-за пагрозы вярбоўкі спецслужбамі ці правакацый.

Грамадзянам Латвіі і Літвы віза для наведвання Беларусі не спатрэбіцца з 15 красавіка. "Бязвіз" уведзены ўладамі РБ на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі