Мужчына ў Баранавічах уцёк з крамы са скрыняй садавіны ў руках (відэа)

18/02/2019 - 13:15

У Баранавічах адзін з наведнікаў начной крамы ўцёк з яе са скрыняй садавіны ў руках. Як піша intex-press.by, здарэнне адбылося ў ноч на 12 лютага.

Зламыснік нахабна скраў садавіну каля гадзіны ночы ў краме "Златка" на бульвары Барадзінскага. Цяпер яго шукае міліцыя.

Праваахоўнікі просяць тых, хто апазнаў мужчыну, паведаміць у Баранавіцкі ГАУС па тэлефонах 102 ці 8-029-829-73-66.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі