Мужчына скраў трактар, каб з’ездзіць у краму па цыгарэты

13/06/2017 - 14:36

Мужчына скраў трактар, каб з’ездзіць у краму па цыгарэты. Здарэнне адбылося 12 чэрвеня ў вёсцы Жытлін Івацэвіцкага раёна. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Сівіцкая, пра знікненне трактара заявіў дырэктар прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца на лесанарыхтоўцы. Міліцыя знайшла яго ў лесе каля вёскі Карочын.

Высветлілася, што трактар скраў 35-гадовы мужчына. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення і не хацеў ісці ў суседнюю вёску пешшу. Да яе ён не даехаў — не саўладаў з кіраваннем і пакінуў трактар у канаве. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі