МУС: у ізалятарах застаюцца 122 затрыманых

17/08/2020 - 12:48

Па стане на 14:00 17 жніўня ў ізалятарах часовага ўтрымання па ўсёй Беларусі застаюцца 122 чалавекі, паведамляе прэс-служба МУС.

Людзі, якіх трымалі ў ІЧУ ў Жодзіне, былі пераведзеныя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Па стане на 8:00 раніцы іх адпусцілі. Прэс-служба МУС заяўляе, што на Акрэсціна застаюцца шэсць чалавек, з якімі праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Інфармацыя пра іх размешчаная пры ўваходзе ў будынак ЦІП.

Супрацоўнікамі ізалятараў, як запэўнівае прэс-служба, праводзяць вопіс маёмасці, "пакінутай затрыманымі". Чаму затрыманыя беларусы пры вызваленні пакінулі сваю маёмасць у ізалятарах, прэс-служба ўдакладняць не захацела. 

"Атрымаць свае рэчы грамадзяне, у тым ліку тыя, якія змяшчаліся на участках ІЧУ ў Жодзіна (турма №8) і Слуцку (ЛПП №3), могуць у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама", — абвяшчаюць у МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі