Мінскае "Дынама" сёння правядзе другі матч плэй-оф Кубка Гагарына

23/02/2017 - 05:53

У чацвер, 23 лютага, хакеісты мінскага "Дынама" правядуць другі матч плэй-оф Кубка Гагарына. У Яраслаўлі яны згуляюць з "Лакаматывам", пачатак а 17-й гадзіне. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Як вядома, у першым матчы расіяне выйгралі з лікам 2:1. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з каманд. Першы матч дынамаўцаў з "Лакаматывам" на "Мінск-Арэне" прызначаны на суботу, 25 лютага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі