Міністэрства культуры Беларусі абвясціла конкурс памятнага знака “Курапаты”

28/03/2017 - 15:32

Міністэрства культуры Беларусі абвясціла конкурс эскізаў памятнага знака “Курапаты”. Паводле палажэння конкурсу, яго мэтай з’яўляецца “пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча “Курапаты”, як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння”. Да ўдзелу запрашаюцца толькі скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Арганізатары адзначаюць, што “кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака мемарыяла павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, лаканічна ўпісвацца ў ландшафт, быць прысвечаным трагічным падзеям, якія адбыліся ў дадзеным месцы, і адлюстроўваць ідэю увекавечання памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяр XX cтагоддзя ў гісторыі Беларусі”, — прапісана ў палажэнні конкурсу.

Пры гэтым днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў "даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі — не Брэсцскую крэпасць — мемарыял. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта кшталту невялікай каплічкі".

Заяўкі прымаюцца да 26 красавіка 2017 года. Усе пададзеныя матэрыялы будуць разгледжаныя на закрытым пасяджэнні журы не пазней за 1 траўня мая 2017 года. Колькі будзе выдаткавана грошай на стварэнне памятнага знака, а таксама імёны ўдзельнікаў журы пакуль не паведамляюцца. Палажэнне конкурса і форму заяўкі можна паглядзець на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі
 Беларусь (у рубрыцы — "Конкурсы і мерапрыемствы")

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі