Мінгандлю: На акцыях прадаецца са зніжкай 35-40% тавараў

19/02/2016 - 13:05

У Беларусі на акцыях прадаецца са зніжкай 35-40% тавараў. Пра гэта паведаміў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч. Гаворачы пра прысутнасць у гандлёвых аб'ектах беларускіх тавараў, ён адзначыў, што ў крамах павінны быць прадстаўлены ўсе тавары, а людзі няхай самі робяць выбар. Калтовіч перакананы, што ў справе прасоўвання айчынных тавараў гэтую задачу мусяць сумесна вырашаць вытворцы і гандаль: "Людзі прызвычаіліся да таго, што гандаль робіць зніжкі, але ў гэтым працэсе павінны ўдзельнічаць як прадпрыемствы, так і самі гандлёвыя аб'екты".

Што да пытання нелегальнага гандлю ў сельскай мясцовасці, дык міністр падкрэсліў: усе гульцы рынку павінны прытрымлівацца закону, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі