Дзеянне "Закона аб адтэрміноўках" адсунулі на год, але не для ўсіх

07/08/2019 - 14:13

Абітурыенты, якія паступілі на навучанне да 10 жніўня 2019 года, могуць атрымаць адтэрміноўку паводле старых правілаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным тлумачэнні Міністэрства абароны, размешчаным на яго сайце. 

Як адзначаецца ў тлумачэнні, гэта было "адзінае меркаванне", якое выпрацавалі зацікаўленыя дзяржаўныя органы. 

"Права на адтэрміноўку ад прызыву можа быць рэалізавана грамадзянамі шляхам падачы неабходных дакументаў у адпаведную прызыўную камісію", — падкрэслівае Мінабароны.

Нагадаем, што змены ў закон "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе" (так званы "закон аб адтэрміноўках") набудуць моц з 9 жніўня. Згодна з імі атрымаць адтэрміноўку ад службы ў войску для працягу навучання можна будзе толькі адзін раз. 

Такім чынам, навучэнцы тэхнікумаў і каледжаў, якія сёлета паступілі ў ВНУ, атрымаць адтэрміноўку яшчэ паспеюць. А вось тым, хто выбраў аспірантуру, давядзецца спярша адслужыць — залічэнне ў яе праходзіць да 1 лістапада. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі