Міліцыя спрабавала разагнаць абаронцаў Курапатаў каля рэстарана "Поедем поедим"

13/06/2018 - 12:17

У ноч на 13 чэрвеня невядомыя павалілі крыжы, якія напярэдадні абаронцы Курапатаў выставілі каля праезду ў рэстаран "Поедем поедим", перадае Радыё "Свабода". Крыжы былі пастаўленыя так, каб перакрыць праезд у рэстаран праз ахоўную зону Курапатаў, якая пачынаецца за 50 метраў ад мемарыялу.

Сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец мяркуе, што крыжы павалілі супрацоўнікі рэстарана, бо крыжы перашкаджалі машынам з прадуктамі ездзіць "незаконнай" дарогай.

Сёння да абаронцаў Курапатаў далучыліся праваабаронцы "Вясны" на чале з Алесем Бяляцкім. Таксама, кажа Севярынец, прыехалі людзі з Бабруйска і Віцебска. 

Каля 12.30 на тэрыторыю забаўляльнага комплексу хацелі праехаць смеццевоз і машына з прадуктамі, але пратэстоўцы іх не прапускалі. Тады шэсць супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ спрабавалі прыбраць пратэстоўцаў з праезду. Падчас штурханіны на зямлю павалілі Тацяну Севярынец. Аднак саштурхнуць пратэстоўцаў з дарогі не змаглі. На Паўла Севярынца і Аляксея Туровіча склалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі