Макей: Дыпламаты не выконваюць заданне па нарошчванні экспарту

13/07/2016 - 10:42

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей абвінаваціў беларускіх дыпламатаў у невыкананні задання па нарошчванні экспарту. Такую заяву ён зрабіў 13 ліпеня на працоўным пасяджэнні кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных і консульскіх службаў з чальцамі ўраду.

Паводле Макея, дынаміка па экспарце за пяць месяцаў бягучага года “не можа радаваць”.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведасмства адзначыў, што за першыя пяць месяцаў сёлета экспарт прырос на 2,2% ў фізічных аб’ёмах і пры гэтым ў коштавых аб’ёмах знізіўся на 19,2%. Болей за ўсё знізіліся пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, звадкаванага газу і калійных угнаенняў, вырабаў з легіраванай сталі. Без уліку гэтых пазіцый экспарт знізіўся на 6,7%.

Міністр удакладніў, што на пачатак года гэты паказнік быў роўны 12% і ў апошнія тры месяцы экспарт прырастае на 60-70 мільёнаў долараў. Таксама, па інфармацыі Макея, за пяць месяцаў бягучага года заданне па нарошчванні экспарту выканалі 15 з 59 беларускіх замежных установаў, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі