Людзям усё роўна, якія будуць цэны ў краме, лічыць Лукашэнка

22/10/2021 - 10:07
Лукашэнка абмяркоўвае з чыноўнікамі, як стрымліваць рост цэн / БЕЛТА​

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што людзям усё роўна, якія будуць цэны ў крамах, галоўнае, каб былі грошы, за якія можна было б купіць тавар па гэтых цэнах. Пра гэта ён заявіў падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

"І вось гэтыя прапорцыю і баланс трэба падтрымліваць любой цаной", — сказаў Лукашэнка сваім чыноўнікам. Яго словы прыводзіць БЕЛТА.

Тэма інфляцыі таксама гучала. Па словах кіраўніка дзяржавы, рост цэн не павінен перавышаць "прымальны для насельніцтва ўзровень. Асабліва гэта тычыцца цэн на прадукты харчавання".

Нагадаем, Нацбанк Беларусі сёлета ўжо двойчы карэктаваў прагноз па інфляцыі на год. Паводле апошніх дадзеных, рост цэн па выніках года павінен скласці не больш за 9%. Эксперты Еўразійскага банка развіцця менш аптымістычныя. Яны лічаць, што гадавая інфляцыя складзецца ў межах 10%. На гэта ўплываюць высокія інфляцыйныя чаканні насельніцтва і дрэнны ўраджай.

Даходы насельніцтва пры гэтым растуць больш сціплымі тэмпамі. Ёсць дадзеныя Белстата. Прырост рэальных даходаў у студзені-жніўні ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года склаў усяго 2,9%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі