Людзі адбілі Саакашвілі ў сілавікоў, ён заклікае да мірнага супраціву (відэа)

05/12/2017 - 12:05

У Кіеве людзі адбілі Міхаіла Саакашвілі ў сілавікоў. Так скончылася супрацьстаянне, якое працягвалася некалькі гадзін. Раніцай 5 снежня ў кватэры Саакашвілі прайшоў ператрус, яго збіраліся завезці на допыт. Аднак апазіцыйны палітык выйшаў на дах і пагражаў скокнуць уніз. Сілавікі яго схапілі і вывелі з будынка, пасадзілі ў аўтамабіль. Аднак сотні прыхільнікаў Міхаіла Саакашвілі не дазволілі яго вывезці, а пасля і змаглі выцягнуць з машыны.

На імправізаваным мітынгу Саакашвілі заявіў, што гатовы пакласці сваё жыццё за свабоду Украіны і вызваленне “ад барыг і алігархаў”. Ён заклікаў людзей выйсці на Майдан і пачаць мірнае супраціўленне з мэтай дамагчыся адхілення ад улады Пятра Парашэнкі і яго атачэння. “Не трэба баяцца. Нас мільёны, мы моцныя, мы вельмі моцныя!”, — заявіў Міхаіл Саакашвілі. Паводле яго слоў, сілавікі не любяць цяперашнюю ўладу і могуць падтрымаць пратэстоўцаў. Што да спробы свайго затрымання, дык палітык заявіў пра фальшывую справу, нібыта, яго рух фінансуецца з Расіі. Як вядома, Саакашвілі арганізоўвае акцыі пратэсту ў Кіеве, патрабуе імпічмента прэзідэнта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі