Лукашэнку паведамілі пра падзенне ўкраінскай ракеты ў Беларусі

29/12/2022 - 11:23
Часткі ракеты знайшлі на полі ў Іванаўскім раёне / Telegram

Аляксандру Лукашэнку паведамілі пра падзенне ўкраінскай ракеты ў Беларусі, паведамляе яго прэс-служба. Здарэнне адбылося 29 снежня паміж 10-й і 11-й гадзінамі. На месцы працуе група вайскоўцаў і следчых. Сцвярджаецца, што гэта была ракета зенітна-ракетнага комплексу С-300. Заяўляецца, што "разглядаюцца дзве асноўныя версіі" яе з'яўлення ў Беларусі. Па адной з іх, ракету збіла супрацьпаветраная абарона РБ, па іншай — "ракета паляцела не ў той бок" (нагадваецца ранейшае здарэнне ў Польшчы з падзеннем ракеты).

Адзначаецца, што звестак пра пацярпелых няма.

Афіцыйна не паведамляецца, дзе менавіта ўпала ракета. З неафіцыйных крыніц вядома, што яе знайшлі ў полі ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

Украінскі бок пакуль ніяк інцыдэнт не пракаментаваў. Якраз у чацвер Расія нанесла па Украіне маштабны ракетны ўдар. Расійскія ракеты ляцелі і ў паўночныя вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі