Лукашэнка расказаў, якім будзе свет пасля каранавіруса

02/04/2020 - 12:18

Глабальныя гульцы могуць выкарыстаць сусветны крызіс, выкліканы каранавірусам, каб падзяліць нанова свет. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", перадае БЕЛТА.

Беларускі кіраўник спаслаўся на прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона: "А ці не здаецца, што ўладныя людзi без вайны (Макрон гэта ўжо вайной назваў), праз гэты так званы каранавірусны псіхоз, інфадэмію у тым ліку, хочуць перадзяліць свет?".

Ён згадаў, што ААН выступіла з прапановай надрукаваць грошы ў памеры 10% сусветнага ВУП для барацьбы з каранавірусам. Лукашэнка адзначыў, што пасля гэтага пойдзе інфляцыя, пасля якой багатыя стануць яшчэ багацейшымі, а бедныя — яшчэ бяднейшымі. "Нас штурхнулі да таго, што мы павінны спыніцца, сядзець і праесці тыя бедныя валютныя запасы, якія ў нас ёсць", — заявіў беларускі кіраўнік. 

"І тады, надрукаваўшы 10% ВУП, да нас прыйдуць тыя, хто "на нагах", і скажуць: наце вам патрошку, але вы будзеце рабіць тое, што мы скажам. Вось так можа быць перадзелены свет", — намаляваў ён перспектывы.

Лукашэнка паведаміў, што ён настойвае на далейшай працы вытворчасці, бо іначай беларуская дзяржава не выжыве: "Таму што я ўяўляю, што будзе з намі пасля гэтай пандэміі, калі мы спынімся, як многія: літоўцы, латышы і іншыя. Яны выстаяць. У Расіі ёсць нафта і газ, у якіх сёння мае патрэбу ўвесь свет. У Кітая — вялізныя магутнасці ў эканоміцы. У Амерыкі — друкавальны станок: два трыльёны ўкідваюць, яшчэ два на падыходзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі