Лукашэнка расказаў пра самы магутны выступ, пачуты за 20 гадоў

16/05/2017 - 05:54

16 траўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ва ўрадавай рэзідэнцыі "Дзяоюйтай" і падзяліўся з ім уражаннямі ад удзелу ў форуме "Адзін пояс і адзін шлях".

Па словах Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, гэта было маштабнае мерапрыемства, якое абмяркоўваецца ва ўсім свеце. Ён падкрэсліў, што Беларусь была адной з першых краінаў у свеце, якая падтрымала ідэю "аднаго пояса і аднаго шляху" і пачала яго рэалізацыю на сваёй тэрыторыі.

"Самым яркім і самым магутным (я за 20 з лішнім гадоў працы прэзідэнтам такога не бачыў) было ваша ўступнае слова. Мы ўзялі гэты выступ і прааналізуем яго дома. Гэта навука для любога кіраўніка дзяржавы. Гэта было маштабны і вельмі канкрэтны выступ", — заявіў беларускі кіраўнік Сі Цзіньпіну. 

Лукашэнка таксама звярнуў увагу на перспектыўнасць беларуска-кітайскіх адносінаў. 

У сваю чаргу Сі Цзіньпін выказаў меркаванне, што Беларусь і Кітай дамагліся значных вынікаў у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і заўсёды дасягаюць кансенсусу па прынцыповых пытаннях. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі