“Летась адзін аператар прадаваў 200-300 тураў за дзень, цяпер — за 2 месяцы”

22/03/2016 - 14:28

Беларусы ў параўнанні з мінулым годам сталі значна менш купляць летнія туры на папярэднім браніраванні.

"У мінулым годзе таксама ўжо быў крызіс, але ён не быў такім татальным, — расказвае рэдактар газеты "Турызм і адпачынак" Лілія Кобзік. — Ранняе браніраванне ідзе вельмі туга. Летась адзін буйны аператар прадаваў за дзень 200-300. А цяпер столькі ж тураў у аднаго аператара толькі за два-тры месяцы”.

У турфірмах таксама кажуць пра змяншэнне продажаў. Мяняюцца і напрамкі: з Турцыі на Балгарыю ці Іспанію.

"Топ-4 краін, якія браніруюць на лета: Балгарыя, Грэцыі, Чарнагорыя, Італія. Пра Турцыю гаворкі не ідзе, хаця рэйс з Мінска ёсць. Кошты на мінулагоднім узроўні. Іх нават зніжаюць, але на людзей уплываюць навіны", — распавядаюць у кампаніі "Fantazy-tur".

МЗС нагадаў беларусам, што паездкі ў Крым пагражаюць адказнасцю ва Украіне

У прыватнасці, за паездкі ў Крым праз Расію беларускіх грамадзян могуць не пусціць ва Украіну. 

У турфірме параўноўваюць продажы з узроўнем 2011 года, пасля абвалу рубля. Тады ранняе браніраванне таксама прабуксоўвала. Сёлета адпачынак у Турцыі на ліпень на 11 дзён у чатырохзоркавым гатэлі каштуе каштуе ад шасці мільёнаў. Балгарыя на такі ж тэрмін каштуе амаль столькі ж, Іспанія — ад дзесяці мільёнаў.

"Людзей стала менш у сувязі з крызісам у краіне. Абіраюць у асноўным Іспанію ці Балгарыю", — адказваюць у "Алатан-туры".

Буйная турфірма "ВГ-тур" таксама адчула на сабе крызіс. Але крытычнай сітуацыю назваць не могуць. Турцыю, як і ў іншых турфірмах, абыходзяць бокам. Аддаюць перавагу нават нятаннай Італіі.

"Абіраюць нешта таннейшае. Але абіраюць і Іспанію таксама. Людзей менш, гэта не зусім крытычна, але сітуацыя ў краіне і свеце дае пра сябе ведаць", — адказваюць у "ВГ-тур".

Калі на адпачынак за мяжу ў складзе арганізаваных груп у 2014-м паехалі больш за 670 тысяч беларусаў, дык летась толькі 534 тысячы. Самымі папулярнымі краінамі у мінулым годзе былі Расія, Балгарыя, Егіпет, Іспанія, Італія, Грэцыя, Польшча, Турцыя, Чарнагорыя і Чэхія.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі