Кыргызстан адмяніў ваенныя вучэнні АДКБ: беларусы і расіяне вернуцца дадому

09/10/2022 - 11:24

Мінабароны Кыргызстана адмяніла ваенныя вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства-2022". Яны павінны былі прайсці з 10 па 14 кастрычніка. Прычына адмены не называецца.

З 26 верасня праходзілі вучэнні ў Казахстане. Потым войскі АДКБ, у тым ліку з Беларусі і Расіі, павінны былі адправіцца ў Кыргызстан. Мінабароны Казахстана паведаміла, што яны вернуцца у пункты пастаяннай дыслакацыі.

Меркавана вучэнні маглі скасаваць праз канфлікт Кыргызстана з іншым удзельнікам АДКБ — Таджыкістанам. 16 верасня на мяжы гэтых дзвюх краін пачаліся перастрэлкі, у выніку якіх з абодвух бакоў загінулі некалькі сотняў чалавек.

АДКБ створана ў 1992 годзе. У арганізацыю ўваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Кожны год краіны праводзяць вучэнні. Мяркуецца, што ў выпадку знешніх пагроз члены АДКБ дапамагаюць адзін аднаму ваеннымі сіламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі