Курс долара ў Беларусі 17 кастрычніка вырас

17/10/2017 - 13:42

У аўторак, 17 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пайшоў уверх — з 1,9580 да 1,9592 беларускага рубля, курс еўра па-ранейшаму зніжаецца — з 2,3083 да 2,3064. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4185 беларускага (у панядзелак — 3,4267).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 кастрычніка курс долара ЗША знізіўся з 1,9633 да 1,9580 беларускага рубля, курс еўра таксама паменшаў — з 2,3221 да 2,3083. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі