Краязнаўца Ігара Хмару асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі"

11/11/2022 - 11:19
Ігар Хмара / https://www.facebook.com/ihar.chmara/

Краязнаўца Ігара Хмару асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі" і вызвалілі ў зале суда, піша @viasna96. Ён быў за кратамі з 2 жніўня. Яго затрымалі падчас правядзення экскурсіі па Мінску. Хмара размаўляў па-беларуску на вуліцы і прыцягнуў да сябе ўвагу сілавікоў. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Крымінальную справу Ігара Хмары разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Пірожнікава). Яго асудзілі па артыкуле "Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі