Колькасць загінулых падчас пажару ў Кемераве дасягнула 64 чалавек

26/03/2018 - 08:35

Колькасць загінулых падчас пажару ў гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” ў Кемераве пасля разбору завалаў дасягнула 64 чалавек. Сярод іх — дзеці, інфармуе ria.ru.

Пажар узнік удзень 25 сакавіка на чацвёртым паверсе ў дзіцячым гульнявым пакоі. Полымя хутка распаўсюдзілася па будынку. Плошча пажару ахапіла паўтары тысячы квадратных метраў. Відавочцы кажуць, што пажарная сігналізацыя не спрацавала.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі