Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё
Экс-міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус апублікаваў у Twitter кранальны пост, у якім выказаў словы падтрымкі беларусам, якія змагаюцца за свае правы.
"Рэжым можа заключаць людзей пад варту, ён можа нават ламаць косці, але не можа разбіць сэрцы людзей, якія пачалі верыць", — напісаў літоўскі экс-міністр.
Ён нагадаў, што самыя цёмныя часы бываюць перад світаннем, і заклікаў сваіх падпісчыкаў падтрымліваць беларусаў кожны дзень.
Свой твіт Лінкявічус апублікаваў з хэштэгам #StandWithBelarus. Такім чынам ён паўдзельнічаў у глабальнай кампаніі салідарнасці, якую ў канцы студзеня запусціла Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.