Рэпетырарка, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Улады перадумалі ствараць дзяржаўны рэестр рэпетытараў, пра які абвяшчалі ў траўні.
Меркавалася, што рэпетытарскія паслугі дазволяць толькі людзям, уключаным у дзяржаўны рэестр. Мінадукацыі не хавала, што гэтыя мера скіраваная супраць палітычных апанентаў, асуджаных за "экстрэмізм".
Цяпер ад стварэння дзяржрэестра вырашылі адмовіцца. Замест яго з'явіцца "вітрына" фізічных асоб, якія займаюцца рэпетытарствам. Пра гэта расказала дырэктар дэпартамента кантролю якасці адукацыі Мінадукацыі Вольга Рыбаключава.
Паводле яе слоў, новы сэрвіс дапаможа таленавітым педагогам шырэй заявіць пра сябе, а ў бацькоў з'явіцца просты і надзейны спосаб знайсці патрэбнага рэпетытара.
Уключаць у такую "вітрыну" будуць выключна па жаданні самазанятага. "Гэта асабістае партфоліа рэпетытара, а не абавязацельства. Фізасоба самастойна прымае рашэнне аб уключэнні ў вітрыну. Са свайго боку мы гарантуем дзяржаўнае пацвярджэнне прафданых — аб адукацыі, адсутнасці судзімасці. Яны будуць у адкрытым доступе", — кажа чыноўніца.
Паводле Рыбаключавай, тым, хто не дасць свае даныя для "вітрыны", не забароняць займацца рэпетытарствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут