35 гадоў таму Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі набыла статус канстытуцыйнага закона

25/08/2026 - 09:37

Зянон Пазняк выступае ў парламенце 24 жніўня 1991 г. Побач з ім Валянцін Голубеў, са сцягам — Вольга Галубовіч / svaboda.org

Беларускай незалежнасці спаўняецца 35 гадоў.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона. Гэта адбылося пасля правалу камуністычнага путчу ў Маскве (так званы ГКЧП — дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы).

Сама Дэкларацыя была падпісаная за год да гэтых падзеяў — 27 ліпеня 1990-га. Менавіта ў гэтую дату, 27 ліпеня, да 1996 года Беларусь святкавала Дзень незалежнасці.

Пазней, у верасні 1991-га, дзяржаўнымі сімваламі былі абвешчаны бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". А краіна афіцыйна стала называцца Рэспубліка Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі