“Губерня Беларусь”: як да нашай краіны ставяцца ў Расіі і пры чым тут мова — эфір

25/08/2026 - 00:34

Яўген Красулін / Еўрарадыё

Свой працоўны тыдзень Лукашэнка пачаў з сустрэчы з чарговым расійскім губернатарам. Такое ўражанне, што ўсе гэтыя кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў ездзяць да яго ў Мінск як да свайго “калегі”. “Сваёй”, ледзь не своеасаблівым расійскім рэгіёнам, лічыць Беларусь і пераважная большасць расіян. І таму сёння, калі ўкраінскія БПЛА наведваюцца ў Расію ўсё часцей і на ўсё большую адлегласць, гавораць пра пераезд у Беларусь. Дзе практычна ўсе гавораць, хай і з нейкім смешным акцэнтам, але па-руску, і частка “трыадзінага”, і чысценька ды бяспечна…
 
Пра што сведчаць прыезды расійскіх губернатараў да Лукашэнкі і пры чым тут традыцыі татара-мангольскага іга? Як звязаны пытанні мовы і павагі да чужога суверэнітэту? Беларуская мова — гэта толькі пра Беларусь, пра “паноў сахі ды касы”, ці беларускасць можа тычыцца ўсяго свету? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі