Пірожныя "Какоскі" / Дзяржстандарт
Дзяржстандарт унёс у спіс небяспечнай прадукцыі пірожныя "Какоскі", вырабленыя філіялам "Пінскі кааппрам".
Паведамляецца, што ў "Какосках" эксперты выявілі залацісты стафілакок. Гэтая бактэрыя можа выклікаць шырокі дыяпазон захворванняў, у тым ліку скураныя, касцявыя і сустаўныя.
Напярэдадні эксперты Дзяржстандарту выявілі залацісты стафілакок у пірожных "Эгер", якія выпускае той самы "Пінскі кааппрам". А ў пінскіх пірожных "Слімак" была выяўленая кішэчная палачка. Уся гэтая прадукцыя трапіла ў спіс небяспечнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут