Святлана Ціханоўская і Раберта Метcола з узнагародай
13 верасня кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метcола атрымала ад кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай "Крыж добрасуседства". Адбылося гэта падчас іх двухбаковай сустрэчы. Прэс-служба Еўрапарламента піша, што ўзнагароду атрымліваюць "выбітныя асобы, якія аказалі значную дапамогу справе беларусаў".
Метcола адзначае, што для яе гэта быў "эмацыйны момант". Яна падзякавала Ціханоўскай за яе лідарства і сяброўства. Кіраўніца Еўрапарламента абяцала далейшую падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл.
13 верасня Святлана Ціханоўская выступала ў Еўрапарламенце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут