Кардынал Гуджэроцці назваў беларусаў "народам, які пакутуе ў цішыні"

12/07/2023 - 15:55
Клаўдыа Гуджэроці падчас візіту ў Будслаў / catholic.by

Новапрызначаны кардынал Клаўдыа Гуджэроцці ў інтэрв’ю выданню Vatican News расказаў пра свае ўражанні ад візіту ў Беларусь і ўрачыстасцяў з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

"Цудоўнае свята народа, які пакутуе ў цішыні і які знайшоў у веры такую відавочную, на мой погляд, моц сведчання", — заявіў Гуджэроцці.

Абраз Будслаўскай Божай Маці, на яго думку, з'яўляецца для беларусаў "знакам ідэнтычнасці і надзеі".

Гуджэроцці заявіў, што быў асабліва ўражаны тым, што ў рэгіёне, дзе суседнія народы змагаюцца адзін з адным, некалькі тысяч чалавек ішлі пешшу па лясах, сярод азёр, па складаных дарогах, маліліся на каленях і праяўлялі салідарнасць адно з адным.

Як распавядала Еўрарадыё, падчас свайго нядаўняга візіту ў Беларусь Гуджэроцці сустракаўся з праваслаўным мітрапалітам Веніямінам і абмяркоўваў справы беларускіх уніятаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі