Каля 75% беларусаў пасля 45 гадоў маюць вузлы на шчытавіцы

22/08/2018 - 11:31

Каля 75% беларусаў, старэйшых за 45 гадоў, маюць вузлы на шчытавіцы. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на прафесара кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Алу Шапялькевіч. Спецыяліст дадае, што большасць такіх вузлоў не ўяўляе небяспекі для жыцця пацыента.

Па словах Шапялькевіч, у большасці выпадкаў, асабліва ў жанчын, старэйшых за 50 гадоў, выяўляюцца дабраякасныя ўтварэнні шчытавіцы. У такіх выпадках не патрабуецца ніякага лячэння — толькі ультрагукавое даследаванне (УГД) шчытападобнай залозы адзін раз у адзін-два гады. 

Самым распаўсюджаным захворваннем не толькі шчытападобнай залозы, але і ўсёй эндакрыннай сістэмы сёння з'яўляецца гіпатэрыёз. Пры гэтым захворванні зніжаецца выпрацоўка гармонаў. Паводле звестак на 2018 год, гэты дыягназ у нашай краіне маюць больш за 103 тысячы чалавек. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі