Кабякоў сёння паглядзіць на працу сонечнай электрастанцыі

29/07/2016 - 07:51

Кіраўнік урада Беларусі Андрэй Кабякоў наведае 29 ліпеня пляцоўку размяшчэння сонечнай электрастанцыі "Логан-Энерга", якая размяшчаецца на тэрыторыі былога аэрадрома Шчучынскага сельсавета.

Там яму раскажуць аб стварэнні працоўных месцаў на прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу ў раёне. Таксама ў праграме паездкі прэм'ера наведванне гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман", дзе Кабякоў разгледзіць пытанне павышэння эфектыўнасці вытворчасці і зніжэння сабекошту прадукцыі. У дадатак прэм'ер Андрэй Кабякоў наведае СВК "Азёры", дзе паглядзіць на нарыхтоўку кармоў і ўборку збожжавых і зернебабовых культур, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі