Кнігі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У Беларусі "экстрэмісцкім" фармаваннем прызнаная "кааліцыя друкаваных выдавецтваў "Фонд Kamunikat.org", "Lohvinau Publishing House", "Andrei Yanushkevich Publishing".
Адпаведнае рашэнне 3 сакавіка прыняў Камітэт дзяржбяспекі.
У пераліку згадваюцца Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч, Андрэй Янушкевіч, Алесь Яўдаха — як асобы, звязаныя з гэтай "кааліцыяй". Таксама ў яго дададзеныя сайты і сацсеткі выдавецтваў.
Раней паведамлялася пра масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг, што адбыліся ў Мінску ў лютым. Праз некалькі дзён пасля гэтага хапуну кракаўскае выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут